Іаасаф (Балотаў)
Іаасаф, свецкае імя Іван Ільіч Балотаў (1761 — 1799) — епіскап кадзьяцкі.
Выхадзец Цвярской губерні, вучыўся ў цвярской і яраслаўскай семінарыях. Па іх заканчэнні, некалькі гадоў быў настаўнікам угліцкага духоўнага вучылішча і ў 1786 годзе пастрыгся ў Толгскім манастыры, каля Яраслаўля. У 1794 годзе, калі ён быў іераманахам і архімандрытам духоўнай місіі, адправіўся з прадстаўнікамі руска-амерыканскай кампаніі да берагоў Ахоцкага мора і заняўся звяртаннем у хрысціянства тубыльцаў на Кадзьяку. У 1799 годзе Іаасаф быў узведзены ў сан ў епіскапа кадзьяцкага, з тытулам вікарыя Іркуцкай епархіі. Вяртаючыся з Іркуцка, ён загінуў са сваімі спадарожнікамі ў Ахоцкім моры.
Аўтар «Тапаграфічнага, кліматычнага, статыстычнага і маральнага апісання вострава Кадзьяка».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аляскинская (Кадьякская) миссия // Православная энциклопедия. Т. 2, С. 89—91.